25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хутка Беларусь будзе павінна Расеі каля 13% бюджэту на будучы год

2

У панядзелак беларускія чыноўнікі абмяркоўвалі з расейскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным магчымасць атрымаць чарговы стабілізацыйны крэдыт. На жаль, ні пасля паўтарагадзінных перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, ні пасля двух гадзінаў гутаркі з Сяргеем Сідорскім канкрэтных дамоўленасцяў не прагучала. Але на крэдыт беларускія чыноўнікі ўсёткі разлічваюць.

«Мы кажам аб умовах, аналагічных леташняму крэдыту (невысокая стаўка на тэрмін 15 гадоў з адтэрміноўкай плацяжу на пяць гадоў). Тэхнічныя моманты ўжо ўзгодненыя», - аптымістычна паабяцаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Беларускі бок разлічвае атрымаць грошы ўжо ў лістападзе. Пытанне ў тым, на што будуць выдаткаваныя гэтыя грошы. Нагадаем, сёння Беларусь ужо павінна Расеі 1,7 млрд. даляраў. І хоча папрасіць яшчэ два. У выніку мы будзем павінны суседзям каля 13% ад бюджэту краіны на будучы год.

«Гэты крэдыт для Беларусі як падушка бяспекі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу», - цмяна патлумачыў міністр фінансаў.

Але эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што гэтыя грошы мы ў скарбонку не пакладзем, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Мы заплацім імі за расеійскі газ», - перакананы эксперт.

На яго думку, даць крэдыт Беларусі суседзям выгадна. «Што для іх гэтыя два мільярды?! Яны зараз за пяць хвілінаў губляюць сотні мільярдаў. Ім выгадней нам іх пазычыць», - заявіў эканаміст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках