25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Беларусь правядуць сумесныя ваенныя вучэнні «Захад-2009»

4

У наступным годзе Масква і Менск правядуць сумесныя стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні "Захад-2009", паведаміў міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў.

"Яны павінны стаць чарговым практычным крокам у падрыхтоўцы нашых узброеных сілаў і спрыяць стварэнню рэальна дзейснай сістэмы забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы", - сказаў А.Сердзюкоў, закрываючы паседжанне сумеснай калегіі ваенных ведамстваў двух краінаў.

Ён адзначыў, што двухбаковыя расейска-беларускія вучэнні праводзяцца сістэматычна. "У межах стратэгічнага камандна-штабнога вучэння "Стабільнасць-2008" у бягучым месяцы адбудзецца комплекснае аператыўнае вучэнне "Восень-2008" у Беларусі", - сказаў А.Сердзюкоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках