25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Качыньскі: «Змены ў Беларусі — гэта змены, якія прывялі да таго, каб не было ніякіх зменаў»

3
Лех Качыньскі: «Змены ў Беларусі — гэта змены, якія прывялі да таго, каб не было ніякіх зменаў»

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі лічыць, што ў Беларусі не адбылося ніякага паляпшэння палітычнай сітуацыі.

Аб гэтым палітык заявіў 8 кастрычніка ў Варшаве падчас сустрэчы з кіраўнічкай непрызнанага Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс.

«Змены ў Беларусі — гэта змены, якія прывялі да таго, каб не было ніякіх зменаў» , -- сказаў Лех Качыньскі.

Як паведамляе польскае інфармагенцтва РАР, галоўнай тэмай сустрэчы стала становішча палякаў у Беларусі. Л.Качыньскі выказаў падтрымку А.Борыс, падзякаваў за яе працу і абарону польскай меншасці ў Беларусі.

Раней паведамлялася, што МЗС Польшчы прапанаваў аб'яднацца прызнанаму і непрызнанаму саюзам дзеля паляпшэння адносінаў з беларускімі ўладамі. Намеснік міністра Польшчы Анджэй Крэмер абверг гэтую інфармацыю.

Л.Качыньскі указаў, што саюз, "які кіруецца недэмакратычна", немагчыма аб'яднаць з "сапраўдным", які ўзначальвае А.Борыс.

Кажучы аб адносінах паміж Беларуссю і Еўразвязам, прэзідэнт Польшчы адзначыў, што паляпшэнне адносінаў з Беларуссю не павінна адбыцца "на шкоду польскай меншасці, якая складае 5% беларускага насельніцтва". Ён сцвердзіў, што "паляпшэнне адносінаў з Беларуссю — станоўчае пачынанне, але патрабуе адпаведных умоваў". Прэзідэнт Польшчы нагадаў, што падчас ў мінулых выбараў у беларускі парламент не прайшоў ні адзін прадстаўнік апазіцыі.

Як раней паведамляў БелаПАН, у 2005 годзе Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным новае кіраўніцтва арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс, абранае на VI з'ездзе СПБ. На патрабаванне ўладаў быў праведзены паўторны з'езд, кіраўніком саюза стаў Юзэф Лучнік. Частка чальцоў арганізацыі засталіся з не прызнанай уладамі ў якасці старшыні А.Борыс, у тым ліку заснавальнік СПБ Тадэвуш Гавін.

23 верасня на сустрэчы ў Варшаве прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск выказаў падтрымку непрызнанаму СПБ і яго кіраўнічцы А.Борыс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках