25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал у калегіі адвакатаў

7

Менская абласная калегія адвакатаў апынулася ўцягнутай у карупцыйны скандал. Супрацоўнікамі Ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС затрыманы адвакат, які атрымаў 4 тысячы даляраў для наступнай перадачы службовым асобам пракуратуры і суда Менскага раёна.

Па інфармацыі «Ежедневника», 50-гадовы адвакат апрацоўваў сваіх падабаронных некалькі дзён, пераконваючы іх у тым, што для прыняцця патрэбнага рашэння ім трэба заплаціць грошы - пракурору, які падтрымлівае абвінавачванне ў судзе, і, уласна, самому суддзі.

Двое жыхароў Валяр'янава, што пад Менскам, абвінавачваныя ў рабаванні з ужываннем гвалту і ў хуліганстве з прычыненнем менш цяжкіх целавых пашкоджанняў, думалі нядоўга. Па словах адваката, ім трэба было заплаціць усяго 4 тыс. даляраў, каб было прызначанае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Улічваючы, што за здзяйсненне злачынства пагражала пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення волі, маладыя людзі пагадзіліся з высунутымі ўмовамі. Аднак затым яны пракансультаваліся са знаёмымі, якія растлумачылі ім, што ў першы раз за такія злачынствы іх усё роўна не пасадзілі б. Разумеючы, што іх папросту хочуць развесці, хлопцы заявілі аб факце падбухторвання да дачы хабару ў УБКіЭЗ.

Аперацыя па абвінавачанні адваката ў неахайнасці была арганізаваная хутка. Хлопцаў забяспечылі пазначанымі купюрамі і адправілі на месца сустрэчы. Далей усё адбывалася як звычайна падчас следчага эксперыменту. На вул.Макаёнка пры атрыманні хабару ў памеры 4 тыс. даляраў адвакат юрыдычнай кансультацыі №2 Менскай абласной калегіі адвакатаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Па дадзеным факце пракуратурай Менскай вобласці была ўзбуджаная крымінальнае справа. Адвакат падазраецца ў падбухторванні да дачы хабару службовым асобам пракуратуры і суда Менскай вобласці. У цяперашні час следства спрабуе высвятліць, ці дзейнічаў затрыманы самастойна або сапраўды з'яўляўся толькі пасярэднікам. Калі высвятліцца, што службовыя асобы пракуратуры і суда Менскага раёна да гэтага інцыдэнту не маюць дачынення, то адвакату дадаткова можа быць прад'яўленае абвінавачванне і ў здзяйсненні махлярства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках