26 лiстапада 2024, aўторак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не будуць зніжаць кошты на бензін -- «немэтазгодна»

20

Урад Беларусі палічыў немэтазгодным зніжаць кошты на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сувязі з падзеннем сусветных коштаў.

Аб гэтым паведаміла ПРАЙМ-ТАС крыніца, блізкая да ўрада. Яна адзначыла, што пытанне магчымага зніжэння коштаў на гаручае на беларускім рынку абмяркоўвалася на нарадзе з удзелам спецыялістаў вядучых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

«Падчас абмеркавання спецыялісты зрабілі выснову, што рабіць гэта немэтазгодна», - сказаў суразмоўца. Крыніца патлумачыла, што зніжэнне коштаў на гаручае пры яго рэалізацыі на ўнутраным рынку непазбежна пацягне за сабой перагляд памеру дзяржсубсідыяў для нафтаперапрацоўчых кампаніяў.

«А навошта перакладваць грошы з адной дзяржаўнай кішэні ў іншую?» - адзначыў чыноўнік.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках