25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таргі на ММВБ закрытыя да панядзелку з-за абвалу індэкса акцый

15

Маскоўская міжбанкавая валютная біржа сёння раніцай закрыла таргі на рынку акцый да панядзелка, 17 лістапада. Гэта здарылася з-за таго, што тэхнічны індэкс акцый гэтай біржы абваліўся за паўгадзіны больш чым на 10 адсоткаў.

У той жа час асноўны індэкс ММВБ упаў на 11,08 адсотка да 576 пунктаў, перадае Lenta.ru.

На РТС таргі акцыямі пакуль прыпыненыя толькі на гадзіну. На гэтай біржы куплю-продаж акцый нельга будзе праводзіць з 11:05 да 12:05. За першыя хвіліны гандлю 13 лістапада індэкс РТС упаў на 3,46 адсотка да 612 пунктаў, а тэхнічны індэкс акцый - на 6,37 адсотка да 1073 пунктаў.

Нагадаем, што таргі на ММВБ 12 лістапада не праводзіліся, бо днём раней біржа прыпыніла куплю-продаж акцый больш чым на суткі. На РТС асноўны індэкс абваліўся больш чым на 10 адсоткаў, пасля чаго таргі таксама былі адмененыя. Першапачаткова забарона на куплю-продаж акцый павінная была працягнуцца адну гадзіну, аднак пасля РТС абвясціла, што адновіць таргі толькі 13 лістапада.

Падзенне расейскіх фондавых індэксаў з'яўляецца следствам сусветнага фінансавага крызісу, які адбіўся на расейскім рынку ў сярэдзіне 2008 года. За апошнія месяцы індэксы РТС і ММВБ упалі ў некалькі разоў. Для параўнання, яшчэ ў маі 2008 года РТС знаходзіўся ля адзнакі ў 2500 пунктаў, а ММВБ - каля 2000 пунктаў.

На гандаль у сярэдзіне лістапада дадатковы ўплыў аказвае падзенне коштаў на нафту і абвал сусветных біржавых паказчыкаў. З-за гэтага ў лідэрах падзення апынуліся акцыі нафтагазавых кампаній, а таксама банкаў. Акрамя таго, значна патаннелі тэлекамунікацыйныя кампаніі і вытворцы металаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках