26 лiстапада 2024, aўторак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі рыхтуюцца да акцыі пратэсту

14

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» падало заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 15 сьнежня ў Менску акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

У заяўцы ад імя васьмі актывістаў гаворыцца, што мітынгам і шэсьцем удзельнікі акцыі хочуць «прыцягнуць увагу ўладаў на невыканальныя ўмовы, якія чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў ад 1 студзеня 2009 года», перадае «Радыё Свабода».

«Мы як і раней заяўляем, што мы гатовы да канструктыўнага дыялёгу. І нагнятаньне абстаноўкі ў сфэры бізнэсу сёньня ва ўмовах фінансавага крызысу ня выгадна нікому. Таму мы адмовімся ад правядзеньня маршу, калі выйдзе ўказ прэзыдэнта аб захаваньні ранейшых умоваў працы для прадпрымальнікаў ад 2009 года.

А калі не, то ў нас проста не застаецца выйсьця. Учора спадар Тур заявіў, што індывідуальныя прадпрымальнікі згубяць льготы пры ўвозе тавараў з Расеі. Таму, калі хочаце, гэта наш адказ уладам. І мы спадзяемся моцна і аргумэнтавана гэты адказ прадэманстраваць», - заявіў лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка.

Адносна таго, што мітынг плянуецца правесьці на плошчы Бангалор, Анатоль Шумчанка сказаў, што для арганізатараў «важна прадэманстраваць пазыцыю людзей і як мага большай колькасьці, і няма мэты сутыкненьняў зь міліцыяй».

«Мы гатовы змагацца. І людзі таксама настроены на барацьбу», - зазначыў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках