25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Чавусаў: «Згадванне прозвішчаў суддзяў і іх магчымая адстаўка наўрад ці выпадковыя»

2

Палітолаг Юрый Чавусаў лічыць, што ўчорашняе звальненне Аляксандрам Лукашэнкам шэрагу высокапастаўленых асоб у межах барацьбы з карупцыяй выкліканае адсутнасцю выгады ад іх свавольных дзеянняў.

«Мабыць, сістэма неабгрунтаваных пракурорскіх дзеянняў і судовых рашэнняў перастала быць выгоднай, і ад яе вырашылі адмовіцца», - сказаў палітолаг у інтэрв'ю БелаПАН.

Як раней ужо паведамлялася, 13 лістапада падчас нарад па пытаннях эфектыўнасці прыманых мер у барацьбе з карупцыяй Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору Беларусі да канца сённяшняга дня занесці прадстаўленне аб вызваленні ад займаных пасад намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра і ўзбудзіць у адносінах іх крымінальную справу.

Распавядаючы аб здзейсненых Купрыянавым і Снегіром правапарушэннях, Аляксандр Лукашэнка згадаў суддзяў Ілліну, Есьмана і Паўлючук, якія, па словах беларускага кіраўніка, спрыялі здзяйсненню пракурорамі незаконных дзеянняў (гэтыя суддзі таксама вядомыя тым, што вялі судовыя працэсы над прадстаўнікамі апазіцыі. — БелаПАН).

Па меркаванні Юрыя Чавусава, «наўрад ці можа быць выпадковым» згадванне прозвішчаў гэтых суддзяў у той час, калі Беларусь імкнецца наладзіць адносіны з Еўразвязам.

«Калі беларускія ўлады хочуць прадставіць дадзеныя дзеянні як нейкі рух да прававой дзяржавы, то, я думаю, у ЕЗ гэта будзе ацэнена. Але такія дзеянні не стануць падставай для таго, каб ЕЗ палічыў, што беларускі рэжым пайшоў па той дарожнай мапе, якую пачалі вызначаць», — сказаў палітолаг.

Юрый Чавусаў нагадаў, што Еўразвязам пазначаныя тыя напрамкі, дзе ад Беларусі чакаюцца нейкія крокі.

«Згадванне прозвішчаў гэтых суддзяў і, магчыма, іх адстаўка ў далейшым не адносяцца да такіх напрамкаў. Але гэта не адмяняе прапановаў ЕЗ па змене выбарчага заканадаўства, адмену палітычных артыкулаў, зменам выбарчага заканадаўства, прыпыненні палітычных рэпрэсій», - сказаў эксперт.

Кажучы аб прычынах, па якіх Аляксандр Лукашэнка публічна абвінаваціў высокапастаўленых чыноўнікаў у здзяйсненні карупцыйных злачынстваў, Юрый Чавусаў адзначыў, што беларускі кіраўнік такім чынам імкнецца палепшыць свой імідж.

«Карупцыйныя злачынствы расследуюцца, аб іх даволі часта становіцца вядома. Але заявы аб гэтым з боку кіраўніка дзяржавы — гэта элемент палітычнага жыцця грамадства. Усе мы бачым, якія катэджы будуюцца чыноўнікамі з досыць сціплымі заробкамі. У грамадстве спее незадаволенасць. Лукашэнка, верагодна, хоча захаваць свой імідж чысцейшым і не страціць палітычных ачкоў ва ўмовах лібералізацыі, што адбываецца», - сказаў палітолаг.

У той жа час сённяшнія адстаўкі не азначаюць, што «сістэма вызначанай карупцыйнай узнагароды ліквідаваная цалкам», адзначыў Юрый Чавусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках