25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: «Суддзю Ілліну я назваў дрэнню яшчэ ў красавіку»

3

«Пасля таго, як 22 красавіка суддзя Ілліна абвесціла прысуд па «справе 14-ці», я са злосці назваў яе дрэнню. За гэтае выказванне суддзя Паўлючук прысудзіла мяне да 15 суткаў турмы», -- заявіў моладзевы лідэр Аляксандр Атрошчанкаў, каментуючы гучныя адстаўкі шэрагу суддзяў у Беларусі.

«Суддзя Есьман асудзіў яшчэ трох удзельнікаў «справы 14-ці» і рыхтаваўся судзіць Аляксандра Баразенку, але, відаць, не лёс. Учора гэтых траіх «суддзяў» Лукашэнка на ўсю краіну абвесціў злачынцамі і зняў з пасадаў», -- нагадвае Атрошчанкаў.

Нагадаем, што Аляксандр Атрошчанкаў ужо больш за год дамагаецца вяртання аргтэхнікі, сканфіскаванай у яго напярэдадні Еўрапейскага марша, які прайшоў 14 кастрычніка 2007 года ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў кватэру, якую здымаў Аляксандр Атрошчанкаў, пад падставе "трупнага паху з кватэры", на які, нібыта, паскардзіліся суседзі. У выніку ператрусу былі сканфіскаваныя два кампутары і розныя архіўныя матэрыялы. Сам Атрошчанкаў адбыў 10-суткавы адміністрацыйны арышт па традыцыйным абвінавачванні - "нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы".

12 чэрвеня актывіст пайшоў ва Упраўленне КДБ, каб працягнуць разгляд. Аднак замест разгляду па ягонай скарзе, Атрошчанкава даставілі ў Цэнтральны суд Менска, дзе без сведак і адваката ён быў асуджаны на 15 сутак арышту за «непавага да суду», якую ён праявіў 22 красавіка ў залі суду Цэнтральнага раёна ў дачыненні да суддзі Алены Ілліной, якая вынесла прысуд Андрэю Кіму ў выглядзе 1,5 гадоў калоніі і двух гадоў выпраўленчых працаў па месцы працаўладкавання і штрафаў астатнім удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што прайшла ў Менску 10 студзеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках