25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не палітычнаму тэрору! (Фота)

Палітычны перфоманс зладзілі 16 лістапада каля Камароўскага рынка ў Менску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Ля ўвахода на рынак з'явіліся людзі спартовага целаскладу ў чорных масках. Яны схапілі некалькі маладых людзей у байках «За Свабоду!», павалілі іх на зямлю, нацягнуўшы на галаву чорны мяшок. Захопленых апазіцыянераў кінуліся вызваляць іншыя актывісты. Затым усе ўдзельнікі перфоманса некалькі разоў праскандавалі «Не палітычнаму тэрору!»

«Нягледзячы на размовы аб лібералізацыі, рэпрэсіі супраць моладзі працягваюцца. Па-ранейшаму любога моладзевага актывіста могуць схапіць на вуліцы і кінуць за краты па самым недарэчным абвінавачванні. Дагэтуль не расследаваныя знікненні палітычных апанентаў рэжыму. Ахвярай бязмежжа ўлад можа быць любы. Таму ў тых людзей, якіх хапалі людзі ў масках, на спіне быў плакат «Ты наступны», -- распавёў аб сутнасці палітычнага перфоманса адзін з яго ўдзельнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках