25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі АМАП узначаліў былы камандзір брыгады ўнутраных войскаў

8

Новым камандзірам менскага АМАПа прызначаны Аляксандр Лукомскі, які раней камандаваў брыгадай унутраных войскаў (в/ч 5448).

Загадам міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава брыгаду ўнутраных войскаў замест Лукомскага ўзначаліў Ігар Бурмістраў, які раней узначальваў асобную міліцэйскую брыгаду (в/ч 5525) у Гомелі.

Нагадаем, што ў ліпені гэтага года ў менскім АМАПе ўжо змянялася кіраўніцтва. Амапаўцамі стаў камандаваць Юры Караеў, які да гэтага быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі. Палкоўнік Юры Падабед, які кіраваў АМАПам больш за 9 гадоў, сышоў у адстаўку. За жорсткі разгон мірных дэманстрацыяў і збіванне супрацоўнікамі АМАПа ўдзельнікаў акацыяў пратэсту Юры Падабед у 2004 годзе быў унесены ў спіс неўяздных у краіны Еўразвяза і ЗША.

Аднак у кастрычніку з пасады камандзіра 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі быў зняты Дзмітры Паўлічэнка, падазраваны сусветнай супольнасцю ў выкраданні і забойствах лідэраў апазіцыі. Замест яго брыгаду ўзначаліў Юры Караеў, таму пасада камандзіра АМАПа заставалася вакантнай.

Сам палкоўнік Паўлічэнка пайшоў на падвышэнне – ён быў прызначаны намеснікам камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках