26 лiстапада 2024, aўторак, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аляксандр Баразенка абвесціў у СІЗА галадоўку

18
Палітвязень Аляксандр Баразенка абвесціў у СІЗА галадоўку

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку пратэсту ў менскім следчым ізалятары і мае намер яе трымаць да таго часу, пакуль яго не вызваляць. Аб гэтым ён паведаміў у лісце сваім сябрам. Галадоўка можа доўжыцца ўжо тыдзень.

Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Д'якава, якой Аляксандр Баразенка даслаў ліст, апазіцыянер не напісаў проста аб тым, што аб'яўляе галадоўку. «Інакш яго ліст не прапусціла б турэмная цэнзура, і ён папросту б не дайшоў да адрасата», -- кажа дзяўчына.

У лісце Аляксандр Баразенка паведаміў літаральна наступнае: «Сёння 10.11.08 даеў, нарэшце, усе прадукты. Да самога вызвалення (!) (гэта падкрэслена - заўв. Хартыі) нічога перадаваць не трэба. Думаю, гэта ты зразумееш… І яшчэ: паколькі я пачаў тое, пра што ты ўжо павінна была здагадацца, дык на суд мне трэба прынесці 2 пакеты соку - таматнага ці агародніннага».

Як паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, крымінальную справу супраць актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» ужо перадалі ў Цэнтральны суд Менска. Яе разгляд павінен прайсці да канца гэтага года.

Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі – Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Аляксандр Баразенка падчас следства знаходзіўся ў Польшчы. Ён -- студэнт Уроцлаўскага ўніверсітэта. Пасля таго, як апазіцыянера адлічылі з першага курсу БДУ за ўдзел у студэнцкай акцыі супраць адмены ільготаў, ён паехаў вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага.

Паказальна, што арышт моладзевага актывіста адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках