25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КДБ выклікаюць жонак апазыцыйных палітыкаў

1

14 лістапада Насту Чэрнік-Рымашэўскую, жонку сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага, выклікалі ў КДБ для дачы паказаньняў.

Каля восьмай гадзіны вечара супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі дадому сям’і Рымашэўскіх і настойвалі на візіце жонкі сустаршыні аргкамітэта партыі ў КДБ. Па словах Насты Чэрнік-Рымашэўскай, ёй не хацелі казаць, зь якой нагоды яе выклікаюць, але пасьля паведамілі, што, магчыма, па справе аб выбуху ў Менску 3-4 ліпеня. Пасьля таго, як Наста адмовілася прыйсьці ў КДБ, ёй прапанавалі іншы варыянт: супрацоўнікі могуць самі прыехаць за паказаньнямі да яе дадому ў гэты ж вечар. Зразумела, ад гэтага Наста таксама адмовілася.

Выклікі ў КДБ жанчына зьвязвае з працай яе мужа, які кіруе аргкамітэтам па стварэньні БХД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках