25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на харчовыя тавары за год выраслі на 18,4%

У Беларусі кошты на харчовыя тавары ў кастрычніку 2008 года ўзраслі па стаўленні да кастрычніка 2007 года на 18,4%. У кастрычніку бягучага года ў параўнанні з вераснем кошты на харчаванне павялічыліся на 1,7%.

Змяненне коштаў на харчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з папярэднім месяцам дало 0,8% прыросту зводнага індэкса спажывецкіх коштаў.

Па адзнацы Белстата, у кастрычніку больш за ўсё выраслі кошты на свініну, маргарын і пшанічную муку - адпаведна на 4,2%, 4,2% і 3%. Каўбасныя вырабы і вэнджаніна падаражэлі на 2,7%, ялавічына першай катэгорыі, хлеб і хлебабулачныя вырабы, крупы і бабовыя - на 2-2,1%, сыры, малако і малочныя прадукты - на 2,3-2,4%, сметанковае масла, яйкі, мяса птушкі, кандытарскія вырабы - на 1,5-1,8%. Менш за усё падаражэлі макаронныя вырабы, мясныя і агароднінныя кансервы, безалкагольныя напоі, кошты на якія падняліся толькі на 1,1-1,2%.

Кошты на раслінны алей знізіліся на 6%, жывую рыбу - на 1,4%. На ранейшым узроўні захаваліся кошты на цукар.

Выраслі кошты на свежую гародніну: капуста падаражэла на 10%, памідоры - на 35,2%, агуркі - на 34,7%, салодкі перац - на 11,1%. Бульба стала танней на 1,6%, рэпчаты лук - на 6,6%, буракі - на 2,2%, морква - на 4,1%. Кошты на яблыкі знізіліся на 3%, бананы - на 1,9%, а вінаград стаў даражэй на 2,7%.

Нагадаем, што, па дадзеных Менскстата, у сталіцы Беларусі кошты за год выраслі на 30%. Аднак усё гэта -- афіцыйныя дадзеныя. Відавочна, што кошты ў крамах на некаторыя тавары выраслі ўжо ў разы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках