25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка асабіста сустракаў Кадафі ў аэрапарту (Фота)

17
Лукашэнка асабіста сустракаў Кадафі ў аэрапарту (Фота)

Кіраўнік Вялікай лівійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі прыбыў 2 лістапада ў Менск з афіцыйным візітам. Гэта ягоны першы прыезд у Беларусь.

У Нацыянальным аэрапарту Менск высокага госця сустрэў Аляксандр Лукашэнка.

У гонар прыезду лівійскага лідэра ў аэрапарту былі паднятыя дзяржаўныя сцягі Беларусі і Лівіі. Пасля выканання дзяржаўных гімнаў дзвюх краін высокі госць прыняў рапарт камандзіра зводнай роты ганаровай варты. Затым Аляксандр Лукашэнка і Муамар Кадафі прадставілі адзін аднаму ўдзельнікаў афіцыйных дэлегацый.

У аэрапарту прысутнічалі таксама амбасадары арабскіх дзяржаваў, акрэдытаваныя ў Беларусі. Перад кіраўнікамі дзвюх краін урачыстым маршам прайшла зводная рота ганаровай варты.

На сустрэчы з Кадафі, якая адбылася ў аэрапарту, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць, што ў Беларусі і Лівіі ёсць магчымасці для развіцця двухбаковых адносін.

"Думаю, ёсць магчымасці знайсці яшчэ пэўныя напрамкі ў супрацоўніцтве для руху наперад у нашых адносінах", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што ўсе дамоўленасці з Лівіяй 8-гадовай даўніны застаюцца ў сіле.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што з вялікім задавальненнем прымае сёння на беларускай зямлі Муамара Кадафі. "Вельмі добра памятаю нашу сустрэчу ў вас на радзіме. Вельмі рады таму, што адбываецца цяпер у вас у краіне. Лівія - гэта краіна, што інтэнсіўна развіваецца, і мы ўсяляк жадаем вашаму народу дабрабыту", - сказаў прэзідэнт Беларусі.

Лівійскі лідэр у сваю чаргу пацвердзіў намеры развіваць наступнае супрацоўніцтва з Беларуссю. "Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў Менску, гэтую сустрэчу мы даўно чакалі. Мы адсочваем тое, што адбываецца ў вас у краіне, і шануем вашу прынцыповую пазіцыю, устойлівасць. Мы заўважылі значны прарыў, тое, якіх вялікіх поспехаў у сваім развіцці дасягнула за гэты час Беларусь", - сказаў лівійскі лідэр.

Ён адзначыў, што здаволены тым, як развіваюцца адносіны Лівіі з Расеяй, іншымі краінамі СНД. "Развіццё вашага рэгіёна (рэгіёна краін Садружнасці) важнае для падтрымання балансу ў свеце", - падкрэсліў Муамар Кадафі.

Лукашэнка і Кадафі 3 лістапада правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складзе. Падчас візіту Муамара Кадафі чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў, у прыватнасці, Канвенцыі аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і прадухілення пазбягання выплаты падаткаў у адносінах падаткаў на прыбыткі і маёмасць, Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Галоўным народным камітэтам юстыцыі Лівіі, Мемарандума аб паразуменні паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Нацыянальным цэнтрам Лівіі па стандартызацыі і метралогіі аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і адзнацы адпаведнасці, а таксама Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі і Генеральнай асацыяцыяй тэлерадыёвяшчання Лівіі.

У цэлым, цяпер у стадыі прапрацоўкі знаходзіцца больш за 10 двухбаковых дакументаў, у тым ліку праекты дамоваў аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, аб паветраным паведамленні, аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю, аб супрацоўніцтве паміж вышэйшымі гаспадарчымі судамі, у галіне вышэйшай адукацыі, культуры.

Кіраўнік Вялікай лівійскі рэвалюцыі Муамар Кадафі будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 2-4 лістапада. Праграмай ягонага знаходжання запланаванае наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ускладанне вянка да манумента Перамогі ў Менску. Лідэры дзвюх краін 3 лістапада правядуць перамовы, па выніках якіх чакаецца падпісанне двухбаковых дамоў.

Фота yahoo.com

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках