25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: «Саюзная дзяржава» можа стаць узорам для аднаўлення постсавецкай прасторы

26

«Саюзная дзяржава» - гэта ўзор таго, як трэба аднаўляць постсавецкую прастору. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін на відэаканферэнцыі, якая адбылася ў Расейскай акадэміі дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ.

"Постсавецкая прастора павінна быць адноўленая на канфедэратыўнай аснове", - лічыць Павал Барадзін.

Паводле яго словаў, істотны ўплыў на развіццё дзяржаваў у сучасным свеце аказваюць законы макраэканомікі. "Нам трэба не менш за 300 млн. спажыўцоў, каб развіваць высокатэхналагічныя галіны: судабудаванне, авіябудаванне, касмічную галіну", - адзначыў дзяржсакратар, дадаўшы, што "калі ёсць 300 млн. спажыўцоў - тады цябе паважаюць на сусветным узроўні".

Павал Барадзін прызнаў, што стварэнне «саюзнай дзяржавы» ідзе цяжка. "Гэта і прыняцце Канстытуцыйнага акту, увядзенне адзінай валюты, фарміраванне агульнага парламента, і прыняцце саюзных законаў", - пералічыў ён. У межах «саюзнай дзяржавы» эфектыўна працуюць сумесныя калегіі міністэрстваў замежных справаў, унутраных справаў, абароны, мытных органаў. Аднак, заўважыў дзяржсакратар, дагэтуль не створаныя сумесныя калегіі міністэрстваў прамысловасці, фінансаў, эканомікі, сельскай гаспадаркі, якія павінны вырашаць праблемы, што ўзнікаюць у рэальным сектары двухбаковых адносінаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках