26 лiстапада 2024, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч БАТЭ – «Рэал» могуць адмяніць?

3

У няпростых умовах прыйдзецца выступаць мадрыдскаму «Рэалу» у межах пятага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ у Менску.

На сталіцу Беларусі абрынулася снежная бура. Па прагнозах сіноптыкаў, якія, зрэшты, не прадбачылі падобнага павароту падзей, снегапад будзе працягвацца ажно да серады, 26 лістапада, пры тым, што матч запланаваны на аўторак, паведамляе сайт terrikon.dn.ua.

У цяперашні час як поле, так і трыбуны стадыёна «Дынама», дзе павінен прайсці матч, знаходзяцца пад тоўстым пластом снега, і працаўнікам арэны прадстаіць прарабіць неймаверна складаную працу, каб прывесці стадыён у больш-меней прымальны стан.

Аб пераносе матчу гаворка пакуль не ідзе, аднак канчатковае рашэнне будзе прынятае прадстаўнікамі ЎЕФА, якія прыбудуць у Менск у панядзелак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках