25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заклікаюць эўрапейскую супольнасьць супрацьстаяць будаўніцтву АЭС

2

Аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства!» зьвярнуўся да усіх грамадзянаў Беларусі, органаў улады, эўрапэйскай супольнасьці, МАГАТЭ й СМІ з заявай, у якой заклікае супрацьстаяць будаўніцтву АЭС.

У заяве гаворыцца, што супольнікі аргкамітэту не падзяляюць плянаў будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Нарачанска-Вілейскага запаведнага краю, бо лічаць, што гэта месца можа ператварыцца ў яшчэ адну «чарнобыльскую дзірку» на мапе Эўропы, перадае «Радыё Свабода».

«АЭС можа быць пабудавана ў самай сэйсьмічнай зоне нашай краіны, паколькі менавіта ў Астравецкім раёне ў 1999 годзе адбыўся землятрус» — гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама адзначаецца, што «удаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі — ня проста памылка, а злачынны намер, які можа прывесьці да яшчэ большай бяды, што здарылася на нашай зямлі»

Супольнікі аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі, каму неабыякавы лёс краіны, далучыцца да іхняй ініцыятывы й разам супрацьстаяць будаўніцтву АЭС.

У склад аргкамітэту ўваходзяць сем чалавек: вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы, а таксама адзін рабочы й адзін індывідуальны прадпрымальнік.

Гэтым разам пад заявай падпісаўся й грамадзянін Нямеччыны, лекар, які нарадзіўся ў Астраўцы, але зараз жыве й працуе ў горадзе Дуйзбургу.

Нагадаем, некалькі тыдняў таму супольнікі аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы падавалі ў райвыканкам заяву на правядзеньне пікетаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. Калі ім адмовілі, яны зьвярнуліся з адпаведнай заявай у суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках