26 лiстапада 2024, aўторак, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кастрычніцкай плошчы не будзе транслявацца матч БАТЭ – «Рэал»

Кампанія «Медыя сетка», якая з'яўляецца ўладальнікам светладыёднага экрана на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, паведаміла, што не будзе трансляваць матч, спаслаўшыся на адсутнасць ліцэнзіі.

«Мы бы з радасцю транслявалі матч БАТЭ – «Рэал», але, на жаль, ліцэнзіі ў нас на гэты паказ няма», - заявілі ў інтэрв'ю TUT.BY супрацоўнікі кампаніі.

Нагадаем, матч БАТЭ – «Рэал» павінен прайсці 25 лістапада на менскім стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 21.45. Прамую трансляцыю гульні можна будзе ўбачыць у розных клубах Менска. Гэта Millennium, Акварыюм, паб «Градскі». «Гудвін», Рэактар, «Камянiца» «Піца-фут» і Ямайка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках