25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мiкола Аўтуховіч: «Кантралююць мяне нават уночы»

2

Нядаўнi палiтвязень i вядомы прадпрымальнiк Мiкола Аўтуховiч усё яшчэ знаходзiцца ў Ваўкавыску пад хатнiм кантролем i працуе звычайным кіроўцам.

Зараз Мiкола Аўтуховіч знаходзiцца ў Ваўкавыску, зняволенне яму замянiлi на абмежаванне волі па месцы жыхарства. Былы прадпрымальнiк распавёў у інтэрв’ю «Народнай волi», што да яго дамоў заходзяць з праверкамі нават і ўночы.

«Жыву па распарадку. А сёмай гадзiне ўвечары павiнен быць дома. Пасля сямi увечары i ў выходныя днi за агароджу дома выходзiць ужо ня маю права. Здараецца, што прыходзяць на праверку нават уночы, удзень наведваюцца. Першы i трэцi панядзелак месяца мне трэба хадзiць i адзначацца i, як я ўжо казаў, прыязджаюць у любы момант. У дзве гадзiны ночы аднойчы завiталi, могуць тры разы на дзень прыехаць. Акрамя таго, у працоўныя днi нельга выязджаць за межы Ваўкавыска», — распавядае прадпрымальнік.

Па словах Міколы Аўтуховіча, інспэктары ўвесь час шукаюць, у чым бы яшчэ яго абвінаваціць.

«У свой час мы напiсалi скаргу на дзеяннi нашай iнспекцыi, бо яшчэ ў траўні мне падышло ўмоўна-датэрмiновае вызваленне. Iнспекцыя павiнна была прадставiць дакументы ў суд, каб, суадносна, мне прадаставiлi вызваленне. Нiхто нiякiх дакументаў не падаў, а наадварот — мяне назвалi сiстэматычным парушальнiкам дысцыплiны.

Трэба ведаць, што складанне пратаколаў не з'яўляецца парушэннем. Парушэнне — калi суд прызнаў, што ты нешта парушыў. Усе гэта добра разумеюць, i нават людзi ў пагонах кажуць, што з мной паступаюць няправiльна. Бо быў выпадак, калi прыйшоў адзiн «кантралёр» i кажа: «Вы нецэнзурна выказваецеся». Я ў жыццi нiколi не лаяўся! А тут мне заяўляюць, як у тым выразе: «Што ты тут палiш, калi ты не палiш». Адным словам, вось так i жыву», - кажы былы палітвязень.

Прадпрымальніку дагэтуль забараняюць працаваць кіроўцам таксоўкі.

«Працую ў нашай фiрме «Нiка-таксi 22222». Дарэчы, кіроўцам таксi не магу працаваць, бо нельга выязджаць за межы горада. З Горадні прыязджалi, распiску бралi з гэтай нагоды. Таму працую простым кіроўцам», - патлумачыў Мікола Аўтуховіч.

Ягоная дачка Кацярына ў гэтым годзе скончыла школу і цяпер вымушаная навучацца за мяжой.

«Так, з выдатным атэстатам. Зараз з'ехала вучыцца ў Польшчу. Такiя вось справы», - пацведзіў былы палітвязень.

Нагадаем, ваўкавыскага прадпрымальнiка Мiколу Аўтуховiча пасадзiлi ў турму ў 2006 годзе на тры з паловай гады, абвiнавацiўшы ў «няўплаце падаткаў у асаблiва буйным памеры» i ў «ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi без рэгiстрацыi i без атрымання лiцэнзii».

За кратамi прадпрымальнiк прабыў крыху больш за два гады. Падчас следства, а затым i суда, ён праводзiў галадоўкi пратэсту. Спачатку, пакуль iшло следства, ён дамогся, каб яго перавялi з следчага iзалятара пад хатнi арышт у Ваўкавыск. Але напярэдаднi суда ўцёк i быў затрыманым праз два месяцы ў Менску, дзе хаваўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках