25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная воля» падпісала дамову з «Белсаюздрукам» і «Белпоштай»

2

Незалежная газета «Народная воля» 25 лістапада заключыла дамовы з «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выдання праз рознічную сетку кіёскаў і па падпісцы.

Як паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч, таксама заключаная дамова на друк газеты ў сталічнай друкарні "Беларускі Дом друку". Раней выданне друкавалася ў Смаленску (Расея).

"Засталося ўтрэсці некаторыя тэхнічныя дэталі. Калі ўсё атрымаецца так, як мы плануем, гэта значыць хутка, — новыя нумар газеты можна будзе купіць у кіёсках ужо ў чацвер. А калі няма, дык на наступным тыдні газета ў кіёсках "Белсаюздруку" будзе жалезна", — сказаў І.Сярэдзіч.

Як адзначыў галоўны рэдактар, газета без распаўсюду праз дзяржаўныя структуры праіснавала роўна тры гады — у снежні 2005 года "Белсаюздрук" і "Белпошта" адмовіліся браць "Народную волю" у распаўсюд.

Газета "Наша ніва" падпісала дамову на распаўсюд толькі з "Белпоштай", паведаміў шэф-рэдактар выдання Андрэй Дынька. "Гэта значыць, што падпісны індэкс нашага выдання ўнясуць у канец падпіснога каталога ад рукі на кожным паштовым аддзяленні. Перамовы з "Белсаюздрукам" аб рознічным распаўсюдзе газеты пакуль ідуць вельмі напружана. Дамова з імі яшчэ не падпісаная", — сказаў А.Дынька.

Нагадаем, 19 лістапада ў еўраструктуры прыйшоў зварот беларускіх уладаў, у якім пацвярджаецца гатоўнасць прыняць ды ўвагі рэкамендацыі АБСЕ аб змяненні Выбарчага кодэкса. Акрамя таго, Менск заявіў аб намеры вярнуць незалежныя выданні "Народная воля" і "Наша ніва" у беларускія выдавецтвы, падпісны каталог і дзяржаўную сістэму распаўсюду.

"Гэта вельмі важны сігнал з Менска, які сведчыць аб сур'ёзнасці намераў палепшыць адносіны з ЕЗ. І мы спадзяемся на рэалізацыю абяцаных крокаў на працягу паўгадавога выпрабавальнага тэрміна, калі часткова прыпыненыя візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў", — заявіў у сувязі з гэтым зваротам кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках