25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абхазія чакае ад Беларусі не толькі прызнання, але і грошай

4

Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргей Багапш запрашае ў Абхазію расейскі, беларускі і ўкраінскі бізнэс.

"У бізнэса ў Абхазіі няма і ніякіх аб'ектыўных рызык - зараз абарона бізнэсу гарантуецца законамі Абхазіі і Расеі.

Ну, а такіх выгодных у падатковым плане ўмоваў працы, як у Абхазіі, вы сапраўды не знойдзеце больш нідзе на постсавецкай прасторы", - сказаў С.Багапш у інтэрв'ю газеце "Чырвоная Зорка", апублікаваным у сераду.

Ён падкрэсліў, што адна з важнейшых задач - прыцягнуць у рэспубліку інвестыцыі. "Мусіць, на 95 адсоткаў яны будуць расейскімі. Магчыма, нешта інвестуюць таксама Беларусь і Ўкраіна", - заявіў С.Багапш.

Як адзначыў прэзідэнт, кажучы аб развіцці эканомікі Абхазіі, "нельга не сказаць аб той бязвыплатнай дапамозе, якую рэспубліцы аказвала і аказвае Расея".

"Так, напрыклад, на расейскія сродкі ў Абхазіі будуюцца сёння аўтадарогі", - сказаў С.Багапш.

Разам з тым, па ягоных словах, "гэтыя ж дарогі паляпшаюць і якасць адпачынку расейскіх турыстаў, колькасць якіх за мінулыя тры гады вырасла з 250 тыс. да 1 млн адпачывальнікаў на год".

Прэзідэнт Абхазіі прагназуе бурны эканамічны рост у рэспубліцы. "Вядома, бліжэйшыя два гады будуць складаныя, але эканамічны рост павінен быць бурным", - сказаў С.Багапш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках