25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія тэлеканалы рыхтуюцца дзівіць гледачоў у «Ноч выбараў»

Найбуйнейшыя амерыканскія тэлеканалы рыхтуюцца дзівіць гледачоў у "Ноч выбараў", калі з 4 на 5 лістапада ў прамым эфіры будуць падводзіцца вынікі галасавання на пасаду прэзідэнта ЗША.

Так тэлеканал NBC News "накладзе" мапу Злучаных Штатаў на паверхню катка Ракфелер-цэнтра ў Нью-Ёрку. На мапе, як гэта прынята ў апошнія гады, чырвоным і сінім колерам будуць адзначацца штаты, дзе перамогу атрымаў Джон Маккейн або Барак Абама. Менавіта NBC упершыню паказаў у 1976 годзе ў "Ноч выбараў" такую мапу з размаляванымі ў колеры кандыдатаў штаты. У 2008 годзе гэты канал таксама будзе праецыраваць на будынкі Ракфелер-цэнтра дыяграмы вышынёй у 16 паверхаў, што будуць паказваць, колькі галасоў выбаршчыкаў набралі Абама і Маккейн, паведамляе Lenta.ru.

ABC News размесціць на плошчы Таймс-сквер у Нью-Ёрку тры велізарных відэаэкрана, а вядучы гэтага тэлеканала будзе рэгулярна ў прамым эфіры браць інтэрв'ю ў людзей на плошчы, якія будуць сачыць за падвядзеннем вынікаў выбараў.

CNN пакажа гледачам у "Ноч выбараў" "чароўную сцяну" - велізарны сэнсарны экран, на якім вядучы зможа выводзіць тую або іншую інфармацыю аб выніках галасавання. "Чароўная сцяна" ужо прайшла выпрабаванні ў лютым падчас "супераўторка", калі дэмакраты і рэспубліканцы праводзілі праймерыз і кокусы больш чым ў 20 штатах.

Тэлеканал Fox прадставіць сваю высокатэхналагічную распрацоўку, што атрымала назву "Launchpad". Яна дазваляе вядучым у прамым эфіры працаваць з візуальнымі блокамі, напрыклад, дыяграмамі з вынікамі галасавання, мапамі і трансляцыямі з месца падзей.

У адрозненне ад сваіх калегаў-канкурэнтаў канал CBS не будзе рабіць маляўнічых імпрэзаў на гарадскіх вуліцах і прымушаць вядучых асвойваць тэхналагічныя навінкі. Кіраўніцтва канала вырашыла не парушаць традыцыю - у студыі будзе толькі белая дошка для запісаў, на якой будуць падводзіцца вынікі выбараў.

Як мінімум два тэлеканала, якія арыентуюцца на афраамерыканскую аўдыторыю, - BET і TV One Two - чакаючы перамогі Абамы, таксама падрыхтавалі адмысловыя праграмы для ночы з 4 на 5 лістапада. "Ноч выбараў" будзе і на канале Univision, найбуйнейшай у ЗША іспанамоўнай тэлесеткі. Не застаўся ўбаку і канал Comedy Central, у ягоным эфіры выйдзе прысвечаная выбарам гадзінавая праграма папулярных комікаў Дона Сцюарта і Стывена Колберта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках