26 лiстапада 2024, aўторак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты ў Менску: Моладзь запатрабавала адправіць камунізм пад трыбунал (Абноўлена)

18
Арышты ў Менску: Моладзь запатрабавала адправіць камунізм пад трыбунал (Абноўлена)

7 лістапада, калі беларускія ўлады афіцыйна святкавалі ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Менску былі затрыманыя актывісты моладзевай арганізацыі «Малады фронт».

Дзесяць маладых людзей правялі акцыю на вуліцы Камсамольскай каля помніка Феліксу Дзяржынскаму насупраць будынка Камітэта дзяржбяспекі.

Апазіцыянеры трымалі расцяжку «Камунізм пад трыбунал!». Праз некалькі хвілін супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых з іх.

Спачатку ўдзельнікаў акцыі даставілі ў гарадскі аддзел міліцыі № 1 РУУС Ленінскага раёна, праз некаторы час перавезлі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.

Пяцёра актывістаў «Маладога фронту» -- Анастасія Палажанка, Таццяна Шапуцька, Анастасія Лойка, Аляксей Янушэўскі і Антон Русін -- затрыманыя да суду. Аб гэтым паведаміў сябра арганізацыі Мікалай Дзямідзенка.

Па ягоных словах, з РУУС Ленінскага раёна былі вызваленыя непаўнагадовыя. «У адносінах пецярых чалавек складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў і парадку пікетавання. Яны затрыманыя да суду, і да панядзелка (10 лістапада) будуць знаходзіцца ў турме на Акрэсціна ў Менску», — распавёў Дзямідзенка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках