25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамісты: Калі абваліцца «Белаграпрамбанк», то па «прынцыпу даміно» пасыпяцца і астатнія банкі

19

Беларусь «уступіла ў паласу фінансавага і эканамічнага крызісу», лічаць беларускія эксперты. Хуткім часам да Лукашэнкі выбудуецца чарга з кіраўнікоў сістэмаўтваральных банкаў.

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб павелічэнні ўласнага капіталу «Белаграпрамбанка» на суму парадку 1 млрд даляраў, што істотна пашырыць магчымасці банка па крэдытнай падтрымцы суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Па адзнацы незалежных экспертаў, рашэнне аб павелічэнні ўласнага капіталу «Белаграпрамбанка» можа быць звязанае з праблемай ліквіднасці. Банк актыўна займаўся крэдытаваннем беларускага АПК і прамысловых прадпрыемстваў. Аднак з-за сусветнага фінансавага крызісу шматлікія пазыкі «правіслі»: з-за паніжэння знешняга попыту на беларускую прадукцыю ў прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі працаваў банк, няма грошай, каб разлічыцца.

Акрамя таго, «Белаграпрамбанк» фінансаваў будаўніцтва аграмястэчкаў. Ільготныя крэдыты выдаваліся на тэрмін да 20 гадоў. Зараз вярнуць гэтыя сродкі будзе практычна немагчыма.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка лічыць, што сустрэча Лукашэнкі з кіраўніком «Белаграпрамбанка» была дыялогам «гаспадара» і «просьбіта».

- 1 мільярд даляраў – гэта вельмі вялікая сума. Відавочна, што адзін з найбуйнейшых банкаў краіны мае сур'ёзныя фінансавыя парывы, - заявіў эксперт у інтэрв'ю сайту «Мы».

Па словах кіраўніка «Стратэгіі», гэта з'яўляецца «ідэнтыфікацыйнай прыкметай» таго, што Беларусь «уступіла ў паласу фінансавага і эканамічнага крызісу».

- Калі абваліцца «Белаграпрамбанк», то па «прынцыпу даміно» пасыпяцца і астатнія банкі, - папярэджвае Заіка. – Я думаю, што хуткім часам да Лукашэнкі выбудуецца чарга з кіраўнікоў іншых сістэмаўтваральных банкаў.

Паміж тым, насельніцтва Беларусі ўсё больш перастае верыць угаворванням улад аб стабільнасці нацыянальнай фінансавай сістэмы. Па дадзеных агенцтва «Інтэрфакс-Захад», чысты попыт (попыт за вылікам прапановы) насельніцтва Беларусі на замежную валюту ў лістападзе 2008 года складзе не менш за 300 млн. даляраў супраць 100 млн. у кастрычніку. З канца кастрычніка і на працягу лістапада сярэднядзённы чысты попыт на даляры з боку фізасоб перавышае 15 млн даляраў.

Да кастрычніка ў краіне назіралася зваротная тэндэнцыя: насельніцтва выступала чыстым прадаўцом інвалюты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках