25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі заклікаюць рыхтавацца да пагаршэння сітуацыі

2

Намстаршыні Барысаўскага райвыканкама па эканоміцы Віктар Прыходзька, выступаючы на мінулым тыдні перад калектывам КУП «Рэстаран «Спатканне», сфармуляваў сваё бачанне развіцця эканамічнай сітуацыі ў раёне.

Нягледзячы на тое, што вышэйшае кіраўніцтва краіны неаднаразова заяўляла аб тым, што крызісу ў нас няма і не будзе, Прыходзька выказаў некалькі іншы пункт гледжання.

«Ва ўсім свеце разрастаецца фінансавы крызіс, - сказаў чыноўнік. -- Таму праблемы са збытам прадукцыі крануць і нашых вытворцаў у Рэспубліцы Беларусь. Таму што 50% прадукцыі, якая вырабляецца ў нашым Барысаўскім раёне, пастаўляецца за межы Рэспублікі Беларусь. Але калі там няма каму або няма за што яе будзе купляць, значыць, дэфіцыт будзе грашовых сродкаў і ў нашых прадпрыемстваў».

Не ўзрадаваў ён і тых, хто чакаў, што рост коштаў, прынамсі на айчынныя прадукты харчавання, спыніцца. «На працягу года былі падвышаныя кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю, -- нагадаў Прыходзька, - таму растуць і кошты на прадукцыю прадпрыемстваў перапрацоўкі. Падвышэнне коштаў - гэта такая непазбежная норма. Вядома, кошты будуць расці, мы павінныя быць гатовыя да таго, што сітуацыя крышку пагоршыцца».

Крышку або някрышку -- пакажа час. Але працягваць распавядаць аб стабільнасці і росквіце, ужо, здаецца, нельга, адзначае сайт «Барысаў электронны».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках