25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк рэкамендуе імпарцёрам падумаць, наколькі ім неабходны імпарт

13

Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе імпарцёрам «дадаткова прааналізаваць неабходнасць і эканамічную мэтазгоднасць меркаванага імпарту асобных відаў сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых».

Аб гэтым кажацца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны, перадае БелаПАН.

Нагадаем, пастанова праўлення Нацбанка ад 11 лістапада 2008 года № 165 "Аб парадку ажыццяўлення разлікаў па знешнегандлёвых дамовах, якія прадугледжваюць імпарт" па ўзгадненні з Саветам міністраў і Камітэтам дзяржаўнага кантролю "у мэтах недапушчэння ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу нарастання ў Беларусі негатыўных з'яваў, звязаных з адтокам капіталу з краіны шляхам правядзення рэзідэнтамі перадаплаты (авансавых плацяжоў) нерэзідэнтам па імпарце з адначасовым даваннем нерэзідэнтам адтэрміновак на пастаўку тавараў (выкананне працаў, аказанне паслугаў, перадачу інфармацыі, якая ахоўваецца, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці)".

,

У прэс-рэлізе Нацбанка адзначаецца, што ва ўмовах, якія склаліся падчас сусветнага фінансавага крызісу, "дзяржава і бізнэс павінны прыкладаць максімальна скаардынаваныя дзеянні, ад якіх залежыць у перспектыве дабрабыт і росквіт як дзяржавы ў цэлым, так і канкрэтнага прадпрыемства, канкрэтнага грамадзяніна".

У сувязі з гэтым Нацбанк рэкамендуе імпарцёрам замест авансавых плацяжоў выкарыстаць акрэдытыўную форму разлікаў, практыку страхавання прадпрымальніцкіх рызыкаў, банкаўскія гарантыі пры ўзнікненні неабходнасці гарантаваць нерэзідэнтам безумоўнасць выканання рэзідэнтамі сваіх абавязанняў пры імпарце.

У дачыненні да знешнегандлёвых дамоваў, заключаных раней, "трэба дасягнуць і фармалізаваць адпаведныя дамоўленасці з контрагентамі-нерэзідэнтамі аб прывядзенні ўмоваў разлікаў у адпаведнасць з загадамі пастановы № 165", адзначаецца ў паведамленні Нацбанка.

Для правядзення авансавых плацяжоў па імпарце Нацбанк рэкамендуе прапрацаваць пытанне аб заключэнні крэдытнай дамовы з банкам-нерэзідэнтам, па ўмовах якой крэдытныя сродкі будуць пералічвацца, абыходзячы рахунак імпарцёра ў беларускім банку, непасрэдна на рахункі контрагента-нерэзідэнта дзеля аплаты імпарту па заключаных імпарцёрам знешнегандлёвых дамовах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках