25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» можа разгледзець пытанне аб незалежнасці Абхазіі і ПА ў 2009 годзе

1

Такое меркаванне выказаў сёння кіраўнік камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Сяргей Маскевіч.

«Наўрад ці варта спяшацца, але і зацягваць з прыняццем рашэння таксама не трэба. Калі мы не паспеем вызначыцца па гэтым пытанні да Новага года, я ў гэтым нічога страшнага не бачу. Значыць, гэта адбудзецца ў наступным годзе», - сказаў ён у апублікаваным сёння інтэрв'ю газеце «Время новостей».

«Гэта сур'ёзнае пытанне, і пры ягоным абмеркаванні нам трэба памятаць, што Беларусь – саюзнік Расеі. Мы з разуменнем паставіліся да дзеянняў Расеі ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася на Каўказе ў жніўні», - падкрэсліў Маскевіч.

«Зварот Паўднёвай Асеціі я атрымаў літаральна на днях, а Абхазія афіцыйна звярнулася ў наш парламент раней», - растлумачыў ён. Па словах Маскевіча, «ніводны з органаў улады не будзе вырашаць гэтае пытанне самастойна». Настолькі значнае рашэнне, як прызнанне незалежнасці, «павіннае прымацца з улікам настрояў у грамадстве», лічыць кіраўнік камісіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках