25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх прызёраў Алімпіяды-2008 дыскваліфікуюць за допінг

4
Беларускіх прызёраў Алімпіяды-2008 дыскваліфікуюць за допінг

Кідальнікі молата Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі будуць дыскваліфікаваныя за станоўчыя допінг-пробы.

Аб гэтым заявіў выдавец міжнароднага бюлетэня EME News Альфонс Юк у інтэрв'ю агенцтву "Весь спорт". Юк не ўдакладніў, на якія тэрміны будуць дыскваліфікаваныя спартоўцы, у інтэрв'ю агенцтву "Весь спорт".

Афіцыйна рашэнне дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) з нагоды Ціхана і Дзевятоўскага павінна быць абвешчанае ў чацвер, 11 снежня, па выніках паседжання выканаўчага камітэта МАК у Лазане.

Допінг-пробы, узятыя ў беларускіх спартоўцаў 17 жніўня 2008 года, адразу пасля фіналу алімпійскіх спаборніцтваў па кіданні молата, паказалі падвышаны ўзровень тэстастэрону ў арганізме лёгкаатлетаў. Па словах прадстаўніка Федэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі Анастасіі Марынінай, падвышаны ўзровень тэстастэрону сам па сабе не кажа аб тым, што спартоўцы ўжывалі забароненыя прэпараты.

У 2000 годзе Вадзім Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны на два гады за ўжыванне допінгу, таму найбольш верагодным рашэннем камісіі МАК з'яўляецца пажыццёвая дыскваліфікацыя лёгкаатлета.

Дзевятоўскі на Алімпіядзе-2008 заваяваў срэбны медаль, а Ціхан - бронзавы. У выпадку дыскваліфікацыі беларускіх кідальнікаў молата, срэбра Дзевятоўскага дастанецца венгру Крысціяну Паршу, які заняў чацвертае месца, а бронза Ціхана пяройдзе да японца Койі Мурафусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках