26 лiстапада 2024, aўторак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП мітынгавалі на Бангалор. Наступная акцыя пратэсту -- 12 студзеня (Абноўлена, фота, відэа)

91

У акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску прынялі ўдзел некалькі тысячаў чалавек. Пратэстоўцы патрабавалі лібералізаваць умовы вядзення бізнэсу ў Беларусі.

У 13.00 ля будынка Нацыянальнай акадэміі навук саблаліся каля 500 чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках расцяжкі «У цяжкія часы для дзяржавы прадпрымальнікі заўсёды былі і будуць апорай для народа. А.Шумчанка», «Задушыць тысячы, каб квітнелі адзінкі», «Новыя ўмовы для ІП – годны «унёсак» у сусветны крызіс», «Улада! Ствары ўмовы для прадпрымальніцтва».

Паступова колькасць удзельнікаў акцыі вырасла. Па ацэнках прысутных, у акцыі прымалі ўдзел некалькі тысячаў чалавек. Калона з Акадэміі навук накіравалася па вуліцы Сурганава да парка Дружбы народаў (плошча Бангалор), дзе павінен быў прайсці мітынг. Супрацоўнікаў міліцыі, ва ўсялякім выпадку, у форме, не было. Людзі рухаліся па ходніках дастаткова спакойна і ціха. Прадпрымальнікі не неслі сцягоў і час ад часу скандавалі «Працу!» і «Свабоду прадпрымальнікам!».

Ля Акадэміі навук засталіся некалькі дзясяткаў чалавек на чале з лідэрам прадпрымальнікаў Алесем Таўстыкам. Яны заявілі, што не пайдуць на Бангалор – «пляцоўку для выгула сабакаў». Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі'97 Алесь Таўстыка, правядзенне акцыі не ў цэнтры горада ён лічыць бессэнсоўным. На яго думку, прадпрымальнікі павінны выказваць свае патрабаванні ля Дома ўрада.

На плошчы Бангалор прайшоў мітынг. Спачатку выступіў лідэр РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, распавёў аб праблемах, з якімі сутыкнуўся беларускі бізнэс і выказаў надзею, што акцыя дапаможа вырашэнню праблемаў ІП.

У спецыяльнай рэзалюцыі, зачытанай Шумчанкам, патрабуецца стварыць дзяржаўную камісію з удзелам лідэраў прадпрымальніцкіх рухаў, а таксама прызначыць упаўнаважанага па справах прадпрымальнікаў пры прэзідэнце. Таксама вырашанае рэкамендаваць разгледзець кампетэнцыю чыноўнікаў, адказных за знішчэнне прадпрымальніцтва.

Выступіўшы, Шумчанка заявіў, што мітынг скончаны. Але на сцэну сталі выходзіць іншыя прадпрымальнікі, якія сказалі старшыне РГА «Перспектыва», што нельга сканчаць акцыю толькі яго выступам, і ўзялі слова.

Лідэр прадпрымальнікаў Алесь Макаеў запатрабаваў захаваць ІП ранейшыя ўмовы працы, у тым ліку даць магчымасць наймаць на працу любых грамадзянаў – з 1 студзеня 2008 года яна пазбаўленыя такой магчымасці. Заяўлена, што зараз удзельнікі акцыі будуць чакаць крокаў у адказ ад урада.

Прынятае таксама рашэнне правесці наступную акцыю прадпрымальнікаў 12 студзеня.

Нагадаем, што заяўку на правядзенне акцыі падавала рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва».

10 снежня ў Беларусі прайшоў папераджальны агульнанацыянальны страйк індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізаваны аб'яднаннем «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва».

Прадпрымальнікі заяўляюць уладам аб немагчымасці працаваць у новых умовах. З 1 студзеня 2009 года ўсе тавары і матэрыялы павінны набывацца ІП па афіцыйных дакументах, з сертыфікацыяй, «размытнёўкай», выплатай падатку на дабаўленую вартасць і поўнай бухгалтарскай дакументацыяй на набыты тавар. І гэта пры ўмове, што індывідуальны прадпрымальнік не можа мець найманых працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў. Для большасці дробных прадпрымальнікаў гэта нерэальна.

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках