25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта патаннела да 43 даляраў

2

Кошты сусветнага рынка на нафту па выніках таргоў 16 снежня на вядучых нафтавых біржах панізіліся.

Паніжэнне кошту на нафту ўзмацніла аб'ява ФРС аб паніжэнні базавай адсоткавай стаўкі, нараўне з каментарамі аб складанай эканамічнай сітуацыі.

Афіцыйныя кошты нафтавых ф'ючэрсаў бліжэйшага месяца пастаўкі склалі: у Лондане на InterContinental Exchange Futures - IPE Brent Crude - 44,56 (-0,04) дал./бар.; у Нью-Ёрку на New York Mercantile Exchange - Light, Sweet Crude Oil - 43,60 (-0,91) дал./бар.

Па меркаванні экспертаў, падзенне коштаў на нафту, якая ў апошні час таннее ў сувязі з паніжэннем попыту на энерганосьбіты з-за фінансавага крызісу, адбылося нягледзячы на асцярогі, што АПЕК можа прыкметна скараціць аб'ёмы здабычы нафты.

Чакаецца, што на пазачарговай сесіі АПЕК вырашыць паменшыць штодзённую вытворчасць нафты на 1,5-2 млн барэляў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках