25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнага журналіста дапыталі аб выбуху па загадзе Навумава

5

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Зміцера Кармазіна дапыталі ў 1-м аддзяленні Цэнтральнага РАУС Гомеля з нагоды выбуху ў Менску 3 ліпеня.

Супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў яго адбіткі пальцаў.

Як паведаміў БелаПАН Зміцер Кармазін, нягледзячы на тое, што ён прапісаны ў Менску, а ў Гомелі жыве ў знаёмых, яму прыйшла позва з 1-га аддзялення міліцыі Цэнтральнага РАУС, дзе было паказана, што ён павінен з'явіцца ў якасці сведкі да начальніка аддзялення Ўладзіміра Шаршнёва.

Журналіст прыйшоў у аддзяленне са сваёй калегам Таццянай Бублікавай. «У адпаведнасці з Канстытуцыяй чалавек мае права на свайго законнага прадстаўніка», — растлумачыў Зміцер Кармазін.

У аддзяленні міліцыі Таццяне Бублікавай прапанавалі пакінуць памяшканне, пагражаючы прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці і складаннем пратаколу за парушэнне парадку. Свае пагрозы міліцыянты растлумачылі тым, што аддзяленне — рэжымны аб'ект. У гэты час следчы, які не прадставіўся, правёў апытанне З.Кармазіна без пратаколу.

«У прыватнасці, следчы сказаў, што яму непрыемна праводзіць апытанні і дактыласкапію, але гэта неабходна. Па ягоных словах, ёсць загад міністра Ўладзіміра Навумава, што ўсё мужчынскае насельніцтва павіннае прайсці дактыласкапію. Следчы цікавіўся, дзе я быў у дзень выбуху, хто можа пацвердзіць маё месцазнаходжанне, ці знакомы я з выбухнымі і хімічнымі прыладамі, пытаўся, чым я магу дапамагчы следству», - заявіў З.Кармазін.

12 снежня супрацоўнікі міліцыі ўзялі адбіткі пальцаў у старшыні рады прадпрымальнікаў гомельскага рынка «Цэнтральны» Аляксандра Рубчэні. Як паведаміў прадпрымальнік БелаПАН, прадстаўнікі праваахоўных органаў растлумачылі яму, што адбіткі пальцаў здымаюцца ў усіх жыхароў вобласці мужчынскага полу.

«Міліцыянты растлумачылі мне, што гайкі і балты, закладзеныя ў выбухной прыладзе, былі зробленыя ў Добрушы, таму ўсіх мужчын Гомельскай вобласці правяраюць на дачыненне да выбуху», — перадаў словы міліцыянтаў А.Рубчэня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках