25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце пройдуць слуханні аб новым беларускім законе аб СМІ

2 снежня ў Еўрапарламенце ў Брусэлі пройдуць публічныя слуханні аб новым беларускім законе аб СМІ.

Яны арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (IFJ), РГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) і НДА "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль), перадае БелаПАН.

Як паведамляе НДА "Офіс за дэмакратычную Беларусь", будуць абмяркоўвацца новы закон аб СМІ, стратэгіі і тактыкі назірання за развіццём сітуацыі ў галіне свабоды СМІ у Беларусі, а таксама праца БАЖ па абароне правоў журналістаў.

У публічных слуханнях прыме ўдзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, еўрапейскі сустаршыня IFJ Марк Грубер, дырэктар "Офіса за дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская, а таксама дэлегацыя БАЖ — старшыня арганізацыі Жана Літвіна, яе намеснік Андрэй Бастунец, сябар кіраўніцтва Андрэй Аляксандраў і міжнародны каардынатар Андрэй Клікуноў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках