26 лiстапада 2024, aўторак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На таргах БВФБ курс даляра дасягнуў максімальнага значэння з лютага 2005 года

1

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 2 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША дасягнуў 2168 рублёў, што з'яўляецца максімальным значэннем з 15 лютага 2005 года.

У параўнанні з папярэднім гандлем курс даляра павялічыўся на 5 рублёў.

Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту ў 7 разоў перавысіў прапанову. Па дадзеных БВФБ, попыт на даляры склаў 41,390 млн. даляраў, а іх прапанова ўсяго – 5,828 млн. даляраў. Пры гэтым фактычны аб'ём дамоўленасцяў з далярамі склаў 40,756 млн.

Па выніках біржавых таргоў курс еўра знізіўся на 8 рублёў і склаў 2730 рублёў за адзін еўра, курс расейскага рубля - на 0.03 рубля і склаў 77,38 беларускіх рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках