25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франака Вячорку міліцыянты гвалтам зьвезьлі ў ваенкамат

8

Лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячорку затрымалі супрацоўнікі міліцыі, запіхнулі ў машыну й павезьлі ў ваенкамат.

Франак Вячорка выйшаў з пад’езду свайго дому на вуліцы Кальцова, і адразу да яго падбеглі міліцыянты, перадае «Радыё Свабода».

Моладзевы лідэр пасьпеў патэлефанаваць па мабільным тэлефоне сваім паплечнікам і сказаў, што яго цягнуць у міліцэйскую машыну. Пасьля гэтага міліцыянты адабралі ў яго тэлефон.

На гэты момант сувязь з Франакам адстунічае, яго месцазнаходжаньне невядомае.

Нагадаем, 19 сьнежня быў зьбіты моладзевы лідэр Артур Фінькевіч.

А 17-й гадзіне Фінькевіч выйшаў з дому, на яго напалі невядомыя, накінулі на галаву шапку і пацягнулі ў мікрааўтобус. Покуль цягнулі, пастаянна збівалі, збіццё працягвалася ў мікрааўтобусе, у Артура вывернулі ўсе кішэні, забралі дакументы, грошы (каля 240 тыс.), ключы.

Моладзевага лідэра выкінулі з машыны праз тры гадзіны за 25 км у лесе пад Валожынам, ля вёскі Падбярэзь. Некалькі кіламетраў Артур ішоў да віленскай трасы, адкуль дабіраўся дамоў спачатку аўтаспынам, а пасьля на таксоўцы.

Пасля таго як вярнуўся ў Мінск, Артур Фінькевіч скіраваўся ў РУУС Першамайскага раёну пісаць заяву аб зьбіцьці. Распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках