25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку і Наваполацку бунтуюць бізнэсоўцы

21

Сёньня нечакана закрыліся найбуйнейшыя ўнівэрсальныя гандлёвыя цэнтры Полацку і Наваполацку «Стралецкі рынак», «Капітал» і «Эўралюкс».

Як перадае «Радыё Свабода», сярод прадпрымальнікаў гучаць заклікі ісьці да будынкаў мясцовых гарвыканкамаў і патрабаваць тлумачэньня сытуацыі ад чыноўнікаў.

«Уласьнікам гэтых гандлёвых цэнтраў зьяўляецца бізнэсовец Уладзімер Захараў. Зьявіліся чуткі, што менавіта ён аддаў загад спыніць гандаль. Ад 10:00 прадпрымальнікі топчуцца ля дзьвярэй. Сярод іх ходзяць заклікі ісьці да будынкаў гарадзкіх выканкамаў у Полацку і Наваполацку і патрабаваць тлумачэньня сытуацыі ад чыноўнікаў», — паведаміў сябра Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Валер Шаўчэнка.

З словаў спадара Шаўчэнкі, у 10:30 дырэктар ГЦ «Капітал» Сяргей Спірыдовіч абвесьціў, што загад аб спыненьні працы сваіх крамаў аддаў асабіста Уладзімер Захараў.

«Ён ня бачыць сэнсу працы ў такіх жорсткіх ўмовах, якія яшчэ горш узмацняюцца ў Беларусі», — патлумачыў, паводле Валера Шаўчэнкі, дырэктар «Капіталу».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках