25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» адмовіўся назваць цану газу для Беларусі

3

Афіцыйны прадстаўнік «Газпраму» Сяргей Купрыянаў адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра кошт газу для Беларусі на наступны год.

«Мы не камэнтуем гэту інфармацыю», - адказалі ў Маскве на званок «Радыё Свабода».

Некаторыя расейскія экспэрты лічаць, што Расея і Беларусь не называюць цану на газ, да той пары пакуль ня будзе падпісанае пагадненьне паміж Расея і Ўкраінай. На іхнюю думку, цана для Беларусі будзе ў памерах 140-160 даляраў ЗША да 1 тыс.кб.

Учора БелТА з спасылкай на сябра беларускай дэлегацыі, які езьдзіў на перамовы ў Маскву, прайшла інфармацыя пра тое, што цана газу для Беларусі у наступным годзе «будзе прымальнай».

У першым квартале 2008 году для Менску цана газу складала 119,53 даляра за тысячу кубамэтраў, а далей — 127,9 даляра. У бюджэце Беларусі на 2009 год закладзеная цана 140 даляраў за адну тысячу кубамэтраў газу.

Праўда, па інфармацыі «Времени новостей», спецыялісты «Газпрому» закладвалі ў праект бюджэту на 2009 год значна больш высокі кошт для Беларусі з 1 студзеня -- каля 220 дал. за тысячу кубаметраў. Больш за тое, такі ўзровень выкарыстоўваўся расейскім бокам на перамовах. Гэта-та і прымусіла Лукашэнку перад паездкай у Маскву публічна запатрабаваць, каб ягоную краіну не ўраўноўвалі з Нямеччынай (праўда, учора ён утрымаўся ад падобных аналогій).

Справа ў тым, што паводле кантракту кошт газу вызначаецца па папярэдніх 6--9 месяцах, гэта значыць перыяду, калі яна дасягнула свайго абсалютнага піка ў Еўропе -- 400--500 дал. за тысячу кубаметраў. Зыходзячы з яе і атрымліваліся б жаданыя «Газпрамам» 220--230 дал. на мяжы з Беларуссю. Еўрапейскія кошты пачнуць значна зніжацца з другога квартала, і паколькі Менск на працягу года можа ініцыяваць перагляд кошту толькі адзін раз, гэты эфект беларускі бок мог бы адчуць не раней за сярэдзіну, а ў поўнай меры -- толькі ўвосень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках