25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакратар Зэльцэра Ўладлена Функ шые ў калоніі целагрэйкі

Грамадзянка Расеі Ўладлена Функ, прысуджаная ў Беларусі да 1 году пазбаўлення волі, шые ў выпраўленчай калоніі целагрэйкі.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адвакат Зміцер Гарачка.

«Пасля суду Ў.Функ-Брускова была размеркаваная ў выпраўленчую жаночую калонію №4 у Гомелі. Яна прымацаваная да 17-га атраду. Гэты атрад шые целагрэйкі», - паведаміў Зміцер Гарачка.

«На ўмовы ўтрымання мая падабаронная не скардзіцца. Спакойна шые целагрэйкі і чакае 12 сакавіка 2009, калі спаўняецца год з моманту яе затрымання ў Менску», - удакладніў адвакат.

Як раней паведамлялася, 11 жніўня 2008 года грамадзянка Расеі Ўладлена Брускова (Функ) Менскім гарадскім судом была прысуджаная да 1 году пазбаўлення волі нібыта за збор камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне падробленых дакументаў разам з грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам, сакратаром якога з'яўляецца.

Э.Зэльцэр быў прысуджаны да 3 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму таксама «за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў».

31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго ў сіле. Э.Зэльцэр і Ў.Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. У шэрагу СМІ выказвалася меркаванне, што арышт Э.Зэльцэра звязаны са справай аб спрэчцы за спадчыну памерлага ў Лондане бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі.

Э.Зэльцэр - былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і адмываннем грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках. Э.Зэльцэр фігураваў і ў справе аб меркаваным адмыванні грошай праз Bank of New York.

На дадзены момант ён знаходзіцца ў 1-ым атрадзе ў выпраўленчай калоніі №15 у Магілёве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках