26 лiстапада 2024, aўторак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у міжнародных рэйтынгах – несвабодная і карумпаваная краіна

12

У 2008 годзе Беларусь займала апошнія месцы амаль ва ўсіх рэйтынгах міжнародных арганізацыяў.

Аб гэтым нагадвае «Радыё Свабода».

«Freedom House», справаздача аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце, 193 краіны.

Беларусь патрапіла ў катэгорыю несвабодных краінаў у дванаццаты раз ад 1996 году, калі «Freedom House» пачала рабіць свае ацэнкі. З суседзяў Беларусі ў гэтую катэгорыю патрапіла таксама Расея, іншыя 4 краіны – Літва, Латвія, Польшча і Ўкраіна былі ацэненыя, як свабодныя.

«Freedom House», справаздача аб свабодзе друку ў сьвеце, 195 краін.

З 28 краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і краінаў былога СССР паводле ўзроўню свабоды друку Беларусь займае 26 месца, апярэджваючы толькі Туркмэністан і Узбэкістан.

Беларусь – 188 месца (краіна зь несвабодным друкам), знаходзіцца ў рэйтынгу паміж Узбэкістанам і Зімбабвэ.

Расея – 170 месца (краіна зь несвабодным друкам)

Украіна – 110 месца (краіна з часткова свабодным друкам)

Польшча – 51 месца (краіна свабоднага друку)

Латвія – 40 месца (краіна свабоднага друку)

Літва – 25 месца (краіна свабоднага друку).

«Freedom House», справаздача аб стане дэмакратычных свабодаў у пераходных дзяржавах сьвету «Nations in Transit 2008».

Ацэнкі свабодаў паводле шкалы ад 1 (найвышэйшая ступень разьвіцьця) да 7 (найніжэйшая).

Беларусь:

- выбарчы працэс – 7

- грамадзянская супольнасьць – 6.5

- незалежнасьць сродкаў масавай інфармацыі – 6.75

- незалежнасьць судовай улады – 6.75.

«Рэпартэры бязь межаў», усясьветны рэйтынг свабоды друку, 173 краіны.

Беларусь – 154 месца

Расея – 141 месца

Украіна – 87 месца

Польшча – 47 месца

Літва – 16 месца

Латвія – 7 месца.

Паводле «Рэпартэраў бязь межаў», самыя кепскімі краінамі ў сэнсе свабоды слова ў 2008 годзе былі Паўночная Карэя і Эрытрэя.

«Brookings Institution», ацэнка слабасьці (неэфэктыўнасьці) дзяржавы, 141 краіна.

Чым вышэй месца ў рэйтынгу, тым болей эфэктыўнай зьяўляецца дзяржава.

Беларусь – 81 месца

Польшча – 135 месца

Латвія – 136 месца

Літва – 138 месца

Украіна – 107 месца

Расея – 65 месца.

«Transparency International», штогадовая справаздача аб ўзроўні карупцыі.

Беларусь:

У 1998–2002 гадох – сярод 50 краінаў з найменшай карупцыяй у сьвеце,

2003 – 53 месца

2004 – 74 месца

2005 – 107 месца

2006 – 151 месца

2007 – 150 месца.

2008 год:

Беларусь – 150 месца

Расея – 147 месца

Украіна – 134 месца

Польшча – 58 месца

Латвія – 52 месца

Літва – 58 месца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках