25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі ў падтрымку палітвязня Баразенкі прайшлі каля менскага СІЗА і КДБ (Фота)

Акцыі ў падтрымку палітвязня Аляксандра Баразенкі працягваюцца. Штодня да 19.00 маладыя людзі падыходзяць да брамы СІЗА, каб выказаць сваю салідарнасць.

Учора актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і «Маладога Фронту» стаялі з партрэтамі палітвязня Аляксандра Баразенкі, хадзілі па коле, скандавалі: «Свабоду Баразенку!», «Свабоду палітвязням!». Некалькі ўдзельнікаў напрыканцы акцыі прайшлі з партрэтамі да КДБ. Ніхто затрыманы не быў.

Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арк. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Паказальна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Суд над палітвязнем прызначаны на 8 снежня. Моладзь збіраецца працягваць акцыі да таго часу, пакуль Аляксандр не выйдзе на волю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках