25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зельцэра пазбавілі права на агляд незалежным лекарам

2

Беларускія ўлады адмовілі зняволенаму грамадзяніну ЗША Эмануілу Зельцэру ў паўторным аглядзе незалежным лекарам.

Аб гэтым піша БелаПАН са спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША у Менску.

Дыпмісія Злучаных Штатаў дамагаецца магчымасці паўторнага агляду амерыканскага грамадзяніна і адэкватнага медыцынскага догляду.

Э.Зельцэр знаходзіцца ў калоніі № 15 у Магілёве.

У амбасадзе ЗША таксама паведамілі, што 25 лістапада па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася тэлефонная гутарка намесніка дзяржсакратара ЗША Дэніэла Фрыда і міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава. Д.Фрыд заклікаў беларускія ўлады вызваліць Э.Зельцэра на гуманітарных падставах.

Між тым адвакат зняволенага Дзмітры Гарачка ў гутарцы з журналістам БелаПАН падкрэсліў, што дагэтуль спрабуе дамагчыся выдачы на рукі копіі вызначэння судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суду ў дачыненні на Э.Зельцэра; атрымаць яе — "законнае права падабаронных".

Уладлена Функ, сакратарка Э.Зельцэра, была этапаваная ў выпраўленчую калонію № 4 у Гомелі і ўжо з карантыну пераведзеная ў калонію. Як распавёў адвакат, згодна з агульнай практыкай, кіраўніцтва калоніі самастойна збірае дакументы, неабходныя для разгляду пытання аб яе ўмоўна-датэрміновым вызваленні пасля заканчэння паловы прызначанага тэрміна зняволення.

Э.Зельцэр і Уладлена Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Э.Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Яго сакратарка была прысуджаная да аднаго году пазбаўлення волі. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў гэты прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы па гэтай справе праходзілі ў зачыненым рэжыме.

Абарона не плануе звяртацца да прэзідэнта з просьбай аб памілаванні, паколькі асуджаныя не прызнаюць сваёй віны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках