26 лiстапада 2024, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай на падвышэнне стыпендый студэнтам няма

У лістападзе Міністэрства эканомікі абвясціла аб тым, што падрыхтаваны праект указа аб павялічэнні стыпендый на 25%. Але праект, хутчэй за ўсё, так і застанецца на паперы.

Аб гэтым атрымалася даведацца «Еўрарадыё».

Бухгалтар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта раіць не спадзявацца на павелічэнне. Маўляў, стыпендыя разлічваецца з тарыфнай стаўкі першага разраду, а яна, як вядома, у снежні паменшылася з 91 да 77 тысяч.

«Міністэрства эканомікі толькі казала пра павышэнне стыпендый, але афіцыйнага загаду не было. Але вы моцна не радуйцеся, таму што вось нам заробак з лістапада падвышалі, але са снежня зноў панізілі. Верагодна, што стыпендыі і не паднімуць, таму што яны залежаць ад стаўкі першага разраду», -- паведамілі ў бухгалтэрыі ўніверсітэта.

Не павялічвае стыпендыі і бухгалтэрыя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

«Гэта пакуль што толькі праект указа, але ён не падпісаны, таму мы нічога не павялічваем», -- паведамілі ў БНТУ.

Як ужо паведамлялася, з тарыфнай стаўкай ў апошнія два месяцы адбываецца сапраўдная ліхаманка. Спачатку, у лістападзе, яе падвысілі на 17 тысяч. А праз месяц стаўку знізілі, але на 14 тысяч. Ці не трэба нам чакаць зніжэння яшчэ чаго, напрыклад, пенсій, пацікавіліся журналісты ў Міністэрства працы?

На «гарачай лініі» міністэрства адказалі, што памер пенсій застанецца ранейшым. А намеснік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Валянціна Кавалёва сцвярджае, што стаўка першага разрада ніколі не ўплывала на пенсію.

Нягледзячы на гэта, і студэнты, і пенсіянеры пакуль што ў аднолькавым становішчы: якія грошы атрымлівалі, тыя і будуць атрымліваць, але не болей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках