25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Борыс: «Карта паляка» не можа прывесці да міжнацыянальнай розні

Прыняцце Польшчай закона "Карта паляка" не можа прывесці да міжнацыянальнай розні ў Беларусі. Такое меркаванне выказала лідэрка грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў у Беларусі" Анжаліка Борыс, каментуючы нядаўнюю заяву прэс-сакратара беларускага Міністэрства замежных спраў Андрэя Папова.

Нагадаем, прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што рэалізацыя закона "Карта паляка" ў яго цяперашняй рэдакцыі "здольная сур'ёзна дэстабілізаваць міжнацыянальныя стасункі ў нашай краіне, выклікаць напружанасць у беларускім грамадстве, парушыць яго стабільнасць і спарадзіць недавер паміж беларускімі грамадзянамі розных нацыянальнасцяў".

"Мне цяжка сказаць, чаму беларускі МЗС так крытыкуе "Карту паляка", у чым МЗС бачыць дрэнны бок, – сказала ў інтэрв'ю БелаПАН Анжаліка Борыс. – Паміж беларусамі і палякамі ніколі не было ніякіх канфліктаў". Яна падкрэсліла, што "Карта паляка", найперш, дае магчымасць для атрымання доўгатэрміновай шматразовай візы на знаходжанне ў Польшчы для этнічных палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

А.Борыс адзначыла, што пра гэты закон гаварылі цягам амаль 16 гадоў. "Пра гэта гаварылі ўжо даўно, гэта не раптоўнае рашэнне, — сказала яна. — Я чытала артыкул у афіцыйных СМІ, у якім гаворыцца, што мы, затуляючыся "Картай паляка", хочам правесці нейкі рэферэндум і атрымаць аўтаномію. Беларусь з'яўляецца суверэннай дзяржавай. Казаць пра правядзенне рэферэндуму і стварэнне аўтаноміі для палякаў — гэта проста трызненне".

У сваю чаргу старшыня афіцыйнага СПБ Юзэф Лучнік, падтрыманы Лукашэнкам, лічыць, што ў Беларусі з "Картай паляка" “наўрад ці нешта атрымаецца", "таму што рэакцыя беларускай дзяржавы будзе адпаведнай".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках