26 лiстапада 2024, aўторак, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газпрому належыць ужо 25% акцый «Белтрансгаза»

1

ААТ "Газпром" павялічыла сваю долю ў беларускім ААТ "Белтрансгаз" да 25% з 12,5%, паведаміў РІА Новости прадстаўнік кіравання інфармацыі расейскага газавага манапаліста.

"Газпром" аплаціў 625 млн. USD за чарговыя 12,5% акцый "Белтрансгаза" 31 студзеня, а 8 лютага акцыі паступілі на рахунак дэпо расейскай кампаніі.

Юрыдычная дамова аб продажы "Газпрому" 50% акцый "Белтрансгаза" за 2,5 мільярда даляраў роўнымі часткамі цягам 2007-2010 гадоў была складзеная 18 траўня 2007 года. Паводле дамовы ў 2008-2010 гады «Газпром» павінен плаціць за акцыі не пазней за 20 лютага кожнага года.

Першы плацеж у памеры 625 мільёнаў за 12,5% акцый "Белтрансгаза" расейскі газавы манапаліст правёў 4 чэрвеня 2007 года, а 6 чэрвеня акцыі беларускай кампаніі былі перададзеныя ва ўласнасць "Газпрома" – на рахунак дэпо ў дэпазітары "Белгазпромбанка".

Прынцыповая дамоўленасць аб продажы 50% пакета акцый «Белтрансгаза» была дасягнутая ў канцы 2006 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках