25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра свабоду да 90-годдзя БНР

3

Грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэнне" абвясціла конкурс на лепшы паэтычны твор, прысвечанае 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як паведаміў БелаПАН старшыня камісіі па культуры Партыі БНФ Франак Вячорка, да ўдзелу запрашаюцца маладыя паэты. У журы конкурсу ўвайшлі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч і іншыя. Журы прымае да разгляду вершы на тэму свабоды і незалежнасці.

Сярод магчымых тэм конкурсных твораў арганізатары называюць свабоду і яе сімвалы, шляхі заваёвы незалежнасці Беларусі, барацьбу за незалежнасць краіны ў ХХ і пачатку XXI стагоддзя, выбітныя фігуры Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама ідэі БНР.

"У моладзі, якая любіць Беларусь і ўмее выказваць сваю любоў у вершах, ёсць выпадак выказацца. Гэты конкурс – частка агульнанацыянальнай кампаніі па святкаванні 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР", – сказаў Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, ад кожнага ўдзельніка конкурсу прымаецца не больш за пяць вершаў, якія раней не друкаваліся і не агучваліся ў СМІ. Тры пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы. Арганізатары паспрыяюць у размяшчэнні вершаў у інтэрнэце і СМІ. Творы прымаюцца да пачатку сакавіка на электронны адрас bnr90viersy@gmail.com.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках