25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрапіў у «цёплую» кампанію

19

Амерыканскі часопіс Parade апублікаваў спіс самых горшых на сёння дыктатараў свету, які складаўся з 2003 года пры падтрымцы арганізацый Freedom House, Amnesty International, Human Rights Watch і Reporters Without Borders.

1. Кім Чэн Ір, КНДР

2. Амар аль-Башыр, Судан

3. Тан Шве, М'янма.

4. Кароль Абдула, Саудаўская Аравія

5. Ху Дзіньтао, Кітай

6. Роберт Мугабэ, Зімбабве

7. Сайед аль-Хамміні, Іран

8. Первез Мушараф, Пакістан

9. Іслам Карымаў, Узбекістан

10. Іс’яс Афеверкі, Эрытрэя.

11. Муаммар аль-Кадафі, Лівія.

12. Башар аль-Ассад, Сірыя.

13. Тэадора Абіанг Нгуема, Экватарыяльная Гвінея

14. Кароль Мсваты III, Свазіленд.

15. Мелес Зенаві, Эфіопія.

16. Аляксандр Лукашэнка, Беларусь.

17. Хасні Мубарак, Егіпет.

18. Рауль Кастра, Куба

19. Чуммалі Саясон, Лаос.

20. Ідрыс Дэбі, Чад.

У аўторак стала вядома пра тое, што Фідэль Кастра, які ў 2006 годзе займаў у дадзеным спісе 15 месца, а ў мінулым не патрапіў у яго з прычыны перадачы праўлення краінай свайму брату Раулю пасля аперацыі на кішэчніку, афіцыйна адмовіўся ад пасады старшыні Дзяржаўнага савета Кубы. Гэтую пасаду ён займаў з моманту заснавання Дзяржсавета Кубы ў 1976 годзе, перадаюць "Вести".

Акрамя таго, як піша "Газета", на парламенцкіх выбарах у Пакістане апазіцыйная Пакістанская народная партыя, лідэрам якой з'яўлялася загінуўшая Беназір Бхута, да сёння, пасля падліку галасоў выбаршчыкаў на 70% участкаў, атрымала 58 месцаў у Нацыянальнай асамблеі, апазіцыйная жа фракцыя Наваза Шарыфа ў Пакістанскай мусульманскай лізе мае пакуль 56 месцаў у парламенце. У парламенце Пенджаба ў Мусульманскай Лігі 89 месцаў, у Народнай партыі – 54 мандаты. Партыя дзейнага прэзідэнта Пакістана Первеза Мушаррафа цяпер паказвае трэці вынік, саступаючы абедзвюм апазіцыйным партыям. У Нацыянальнай асамблеі ў яе пакуль толькі 25 месцаў, а ў Пенджабе – 45.

Prian.ru

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках