25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Лукашэнка пачынае палітычную гульню паміж Еўропай і Расеяй

1

“Гэта сьведчыць пра наступ новага пэрыяду гандлю рэжыму Лукашэнкі з Расеяй і Эўропай на прадмет нейкіх эканамічных прэфэрэнцыяў”, - заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ адзін з заснавальнікаў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Віктар Івашкевіч, камэнтуючы вызваленьне Артура Фінькевіча.

“Для таго, каб дыялёг з Эўропай пачаўся, трэба выконваць тое мінімальнае ці безумоўнае патрабаваньне, якое выстаўляецца – вызваленьне палітвязьняў. Таму гэта мера вымушаная. З аднаго боку, гэта сьведчыць пра тое, што ўлады мусяць гэта рабіць, значыць не такое ў іх трывалае становішча. А па другое, магчыма, ёсьць нейкая эвалюцыя ў Беларусі. Хаця гэта робіцца, я перакананы, не ў зьвязку са шчырай пазыцыяй уладаў, а менавіта ў сувязі з гандлем, зьнешнепалітычнымі маніпуляцыямі, палітычнай гульнёй паміж Эўропай і Расеяй”, - заявіў “Радыё Свабода” Віктар Івашкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках