25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі суд: Зміцер Жалезнічэнка быў пакліканы ў войска незаконна

Суддзя Савецкага раённага суду Гомеля Юры Жораў прыпыніў выкананне рашэння Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі наконт прызыву ў войска на тэрміновую службу паўторна адлічанага з унівэрсытэту студэнта-выдатніка Змітра Жалезнічэнкі.

Варта адзначыць, што рашэнне аб прызыве Зьмітра ў войска было прыпыненае яшчэ 1 лютага. Аднак яго маці Ала Жалезнічэнка атрымала пастанову суду толькі 8 лютага. Выпадае, што дэмакратычны актывіст ужо тыдзень, як мусіў быць дома. Тым часам, у Жлобінскай вайсковай частцы, дзе служыць Зьміцер, жанчыне паведамілі, што пра рашэнне суду нічога ня чулі, піша “Наша ніва”.

У вайсковай частцы кажуць, што ня могуць вызваліць хлопца ад вайсковай службы, пакуль ня будзе адпаведнага рашэння гомельскага ваенкамату.

Спн.Жалезнічэнка звярнулася ў ваенкамат, але ў адсутнасць ваенкому Вячаслава Цацарына, ёй сказалі, што ніхто ня можа ёй дапамагчы ў гэтай справе. Такім чынам, ужо сёння моладзевы актывіст з Гомелю Зміцер Жалезнічэнка можа вярнуцца з войска.

Нагадаем, раней маці Зьмітра Ала Жалезнічэнка ад імя сына накіравала ў суд скаргу на неправамерныя дзеянні прызыўной камісіі абласнога ваенкамату. Зміцер меў права на адтэрміноўку. Ён не паспеў нават абскардзіць сваё паўторнае адлічэнне з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны. Апрача таго, Змітра паклікалі ў войска, калі ён праходзіў лячэнне ад артэрыяльнай гіпэртэнзіі.

Парушаныя былі правы прызыўніка і ў моўным пытанні. Зміцер жадаў служыць у вайсковай частцы, дзе ўсе загады камандзіраў аддаюцца па-беларуску.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках