25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Кебіч: «Калі да амерыканскіх санкцый далучыцца Еўразвяз, беларуская эканоміка апынецца ў жаласным становішчы»

6

Новы віток абвастрэння стасункаў з Злучанымі Штатамі Амерыкі прадказаць было не складана. У гэтага канфлікту даўняя гісторыя. І ён нарастаў з года ў год, нібыта снежны ком, заявіў у інтэрв'ю газеце «Товарищ» былы прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь (1990-1994) Вячаслаў Кебіч.

– Мы, на жаль, не змаглі здабыць для сябе карысць з візіту ў Менск Біла Клінтана, які адбыўся ў 1994 годзе. Я быў непасрэдным удзельнікам тых памятных падзей і з поўнай адказнасцю заяўляю: было паразуменне, была ўзаемная гатоўнасць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Не валодаючы ўсёй поўнасцю інфармацыі, мне цяжка судзіць пра эканамічныя наступствы для Беларусі ад санкцый, уведзеных ЗША. Роскід меркаванняў экспертаў настолькі вялікі, нібыта яны варожаць на кававай гушчыні. Хтосьці называе шкоду ў мільярд даляраў, хтосьці схільны лічыць яе мізэрнай.

Аднак далейшае нагнятанне страсцей можа прывесці да вельмі сур'ёзных наступстваў. Калі да амерыканскіх санкцый далучыцца Еўразвяз, а гэта вельмі рэальна, беларуская эканоміка апынецца ў жаласным становішчы. Ведаючы настроі ў Маскве, магу прадказаць, што Расея ў гэтай канфрантацыі, хутчэй за ўсё, зойме пазіцыю, блізкую да нейтральнай. На вырашальным этапе ўступлення ў СГА ёй зусім ні да чаго псаваць стасункі з Захадам. Тое, што Дзмітрый Мядзведзеў схільны свой першы афіцыйны візіт у рангу прэзідэнта нанесці ў Беларусь, не павінна спараджаць ілюзій.

У маю бытнасць прэм'ер-міністрам мы імкнуліся на першы план ва ўзаемаадносінах з усімі дзяржавамі ставіць пазітыў; шукалі тое, што нас аб'ядноўвае, зыходзячы з таго, што худы мір заўсёды лепшы за добрую сварку. Быць можа, варта вярнуцца да гэтай, стагоддзямі праверанай, формулы?! – гаворыць былы прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках