25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачынаецца прыватызацыя дзяржуласнасці?

2

Падрыхтаваныя змяненні ў дэкрэт прэзідэнта № 3 ад 20 сакавіка 1998 года "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржуласнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Пра гэта паведаміла падчас вучобы дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» 13 сакавіка дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек.

Паводле яе слоў, прапаноўваецца паэтапна адмяніць мараторый на акцыі, набытыя грамадзянамі Беларусі; адмяніць пераважнае права дзяржавы на набыццё акцый дадатковых эмісій; сфармаваць трохгадовыя планы прыватызацыі, каб стварыць для інвестараў больш празрыстыя ўмовы. Цяпер складаюцца гадавыя планы прыватызацыі.

"Думаю, інвестар ідзе туды, дзе публічна адкрытыя карты і зразумела, што дзе будзе рабіцца. Наша пазіцыя ў тым, каб такія пералікі былі не штогадовымі, а ахоплівалі доўгатэрміновую перспектыву", — паведаміла яна.

Дзяржава павінна пакідаць у сябе кантрольны пакет акцый толькі тых акцыянерных таварытсваў, якія выконваюць "стратэгічныя задачы і важныя дзяржаўныя функцыі", заявіла Наталля Жарнасек. Паводле яе слоў, у дачыненні астатніх АТ трэба "распрацоўваць праекты продажаў". Пры гэтым Н.Жарнасек паведаміла, што буйныя прапановы сустракаюць процідзеянне рэспубліканскіх і рэгіянальных органаў улады, якія атрымоліваюць ад прадпрыемстваў прыбыткі, у тым ліку і на сваё ўтрыманне.

"Любая ўласнасць павінна прыносіць прыбытак. Але, на жаль, не ўсе АТ, у якіх маецца доля дзяржавы, выплачваюць дывідэнды, — сказала Н.Жарнасек. — У прыватнасці, з 637 АТ, паводле вынікаў 2007 года, выплачвалі дывідэнды толькі 310".

Дырэктарка фонду паведаміла, што ў апошнія гады тэмпы прыватызацыі ў Беларусі значна знізіліся. У прыватнасці, цяпер штогод прыватызуецца 30–35 прадпрыемстваў. Паводле яе слоў, гэта звязанае з тым, што яны маюць важнае значэнне для краіны.

Паводле інфармацыі спецыяліста, у 2007 годзе краіна атрымала найбольшы прыбытак за ўвесь час ад прыватызацыйных пагадненняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках